Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Уласюк Мікалай Мікалаевіч

Мікалай Мікалаевіч Уласюк нарадзіўся 11 лютага 1980 г. у г. Брэсце. Бацька — Мікалай Мікалаевіч Уласюк (1957–2024), архітэктар-рэстаўратар, гісторык архітэктуры Брэстчыны, працаваў у Брэсцкім філіяле ААТ «Белрэстаўрацыя», распрацоўваў праекты рэстаўрацыі гістарычных будынкаў, даследаваў Трышынскія могілкі г. Брэста. Яго сын Мікалай у дзяцінстве займаўся музыкай, марыў стаць піяністам. Закончыў СШ № 10 г. Брэста, якая мае архітэктурна-мастацкі ўхіл, вырашыў стаць архітэктарам.